Ліга Чэмпіёнаў змяняе фармат



У звязку з эпідэміялагічным становішчам кіраўніцтвам Лігі Чэмпіёнаў было прынята рашэнне змяніць фармат розыгрышу кваліфікацыйных раўндаў.

У гэтым сезоне кваліфікацыя пройдзе па прынцыпе Фіналу Чатырох: 2 паўфінальныя матчы і фінал. Наша каманда правядзе сустрэчу з «Балканам» з Боцеўграда. Пераможца матчу разыграе пуцёўку ў групавы этап з мацнейшай камандай пары «Лондан Лаянз» - «Нептунас».

Змяніліся і даты матчаў: розыгрыш пройдзе з 22 па 25 верасня. А вось месца правядзенне пакуль не вядома. На дадзены момант складзены спіс краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі. Сярод іх і будуць вызначаны «гаспадары» гульняў.