Лоўры ў «Цмокі-Мінск»



Амерыканскі разыгрываючы Роберт Лоўры (31 год, 188 см) і «Цмокі-Мінск» дамовіліся пра супрацу.

Лоўры добра вядомы беларускім аматарам баскетболу: у свой час ён выступаў за ВЭФ і «Астану», а ў мінулым сезоне разам з «Торунню» выбіў нашу каманду са змагання за другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Чэмпіёнаў.

Амерыканец пачаў захапляцца баскетболам яшчэ ў старэйшай школе. Потым была каманда коледжа Сесіл і 2 сезоны ва ўніверсітэце Дэйтана.

Прафесійная кар'ера разыгрываючага пачалася ў другой нямецкай лізе, у клубе «Саар-Пфальц Бравес». Затым сезон у чэшскім «Хамутоў», пасля якога ён перабраўся ў турэцкі «Балыкесірспор».

У сезоне 2013/14 Лоўры гуляў у італьянскім клубе другога дывізіёну «Трапані», а наступны год пачаў у грэчаскім клубе «Каройвас», але ўжо ў снежні 2014 года перайшоў у ВЭФ, з якім стаў чэмпіёнам Латвіі.

Наступным клубам Роберта стаў «Неа Кіфісія», але ўжо ў студзені ён перабіраецца ў нямецкую «Альбу». Потым - «Астана», «Антальяспор» і «Торунь». Гэты сезон гулец пачынаў у грэчаскім «Прамітэасе», але прыняў прапанову «Цмокаў» і сёння прыляцеў у Мінск.