Маалік Уэйнс у Мінску



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і разыгрываючы нацыянальнай зборнай Беларусі Маалік Уэйнс дамовіліся пра супрацу.

28-гадовы Уэйнс нарадзіўся 2 мая ў Філадэльфіі, ЗША . Тут у рымска-каталіцкай старэйшай школе ён пачаў сваю баскетбольную кар'еру. Потым былі 3 гады ва ўніверсітэце Віланова, дзе да другога сезона Маалік замацаваўся ў стартавай пяцёрцы.

Пасля ўніверсітэту Уэйнс не быў задрафтаваны клубамі НБА, аднак, здолеў прабіцца туды, прадэманстраваўшы свае навыкі ў летніх кэмпах. У сезоне 2012-13 ён падпісвае котракт з Philadelphia 76ers, але ўжо ў студзені пераходзіць у Rio Grande Valley Vipers (D-ліга), а ў сакавіку вяртаецца ў НБА ў склад Los Angeles Clippers. Тут Маалік пачынае новы сезон, але праводзіць толькі 2 гульні і вяртаецца ў Rio Grande Valley Vipers.

У лютым 2015 года Уэйнс падпісвае кантракт з Delaware 87ers (D-ліга), а канчае сезон у Atenienses de Manati (Пуэрта-Рыка ПБЛ).

Сезон 2016/17 рызыгрываючы праводзіць у італьянскім Varese, які выступае ў серыі А. Потым пераязджае ў Краснаярск, каб бараніць колеры мясцовага «Енісея». Але ў лістападзе 2016 ізноў змяняе клуб і краіну. Гэтым разам Маалік перабіраецца ў Ізраіль, каб гуляць за Maccabi Rishon LeZion.

Міжсезонне гулец праводзіць у летнім кэмпу Washington Wizards, што дазваляе яму практычна падпісаць кантракт з Dallas Mavericks, але не правядучы ніводнай гульні Уэйнс адпраўляецца ў Joventut Badalona.

Мінулы сезон Маалік правёў у італьянскім Universo Treviso Basket, дзе адзначыўся 11.5 ачкамі, 1.8 падборамі і 3.5 асістамі ў сярэднім за гульню. Дарэчы там яго партнёрам быў яшчэ адзін навічок нашай каманды Дамінэз Барнэт. Другую палову сезону разыгрываючы сканчаў у Levallois Metropolitans - 8 гульняў, 5.1 ачкі, 2.6 падборы, 2.0 асісты ў сярэднім.