Максім Салаш #7



Максім Салаш вярнуўся ў Мінск пасля сезона ў эстонскім «Калеве», дзе атрымліваў не шмат гульнявога часу. Трэнерскі штаб «Цмокаў» рызыкнуў даць Максу магчымасць выходзіць у стартавай пяцёрцы. І гулец апраўдаў давер, стаўшы самым эфектыўным у складзе. Пры гэтым Салаш не прапусціў ні адной гульні ў сезоне.

Статыстыка ў турнірах:
Адзіная Ліга ВТБ – 12.9 ачкоў, 6.3 падборы, 1.8 перадачы, 0.8 блок-шоты за 28.56 хвілін
Кубак ФІБА-Еўропа - 14 ачкоў, 6.5 падборы, 1.9 перадачы, 1 блок-шот за 30.7 хвілін