Маладзёжка саступіла Гродна



Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»-2: Мікіта Гадун (9+12 падбораў), Мікіта Солган (7), Вадзім Траццяк (7), Вадзім Стубеда (7+7 падбораў).
«Гродна-93»: Рыгор Крук (11), Дзмітрый Куратнік (16), Аляксандр Цішчанка (11+10 падбораў), Павел Карасевіч (10+10 падбораў).

У чвэрцьфінале«Цмокі»-2 прымалі дома «Гродна-93». Госці з першых хвілін прадэманстравалі свае амбіцыі і вырваліся наперад. Падначаленыя Васілеўкі актыўна кідалі з трохачковай лініі, а ў маладзёжкі ж рэалізацыя кульгала.

У другой чвэрці Гродна здзейсніў хапок 19-0 і фактычна зняў пытанні пра пераможца гэтай сустрэчы. На жаль для нашай каманды змагання не атрымалася - 50:84 (16-22, 12-25, 12-22, 10-15).

Статыстыка матчу