Маладзёжка стала шостай



Другі матч серыі за 5-6 месцы паміж «Цмокі»-2 і «Імпульс-БДУІР» па тэхнічных прычынах праходзіў на хатняй пляцоўцы «Цмокаў». Што давала некаторую перавагу нашай камандзе. Аднак «Імпульсу» гэта не перашкодзіла выйграць першую палову сустрэчы з прыстойнай перавагай у 16 ачкоў.

У пятнаццаціхвіліннай паўзе трэнерскаму трэба было вырашыць складанае заданне і вярнуць у гульню моладзевую каманду. І ў іх гэта атрымалася.

«Цмокі» сталі часцей знаходзіць партнёраў на дузе, а Цімур Друкаў і Віталь Лебедзеў адпрацоўвалі пад кошам, здзейсніўшы неверагодны камбэк. За 8 секунд да канца сустрэчы Вячаслаў Корж здзейсніў дакладны трохачковы кідок і зрабіў лік 87:86. Цімур Друкаў, адбіраючы мяч, памыліўся і атрымаў персанальную заўвагу, дазволіўшы суперніку адарвацца яшчэ на ачко.

«Імпульс» здзейсніў апошні падбор у гэтай сустрэчы, выйграўшы і матч (88:86) і серыю. А наша маладая каманда змесцавала на 6 радку ў турніры.

Статыстыка матчу