Матч з ТТТ пройдзе без гледачоў
13.01.2021
Па патрабаванні арганізатараў Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі матч паміж «Цмокі-Мінск» і рыжскім ТТТ, які запланаваны на 14 студзеня 17.00, пройдзе без гледачоў.
Сённяшні матч паміж «Цмокамі» і «Кібіркшцісам» пройдзе ў адпаведнасці з рэкамендацыямі міністэрства аховы здароўя і міністэрства спорту і турызму. Гледачам патрэбна быць у масцы і захоўваць сацыяльную дыстанцыю.