Мы – гэта Мінск! Falcon Club Арэна



Публікуем новую гісторыю пра любімыя месцы ад нашага адданага заўзятара Міхаіла Пракаповіча:

Prokopovich
Маім любімым месцам у нашым родным горадзе з'яўляецца, як гэта ні дзіўна, Falcon Арэна. Пасля знаёмства з баскетболам ў 2014 годзе і наведвання амаль ўсіх хатніх матчаў на Мінск-Арэне, наступны пераезд каманды на Falcon стаў глытком свежага паветра, прыемным як для каманды, так і для заўзятараў. На гэтай выдатнай Арэне праводзяцца не толькі спартыўныя спаборніцтвы (баскетбол, бадмінтон), але і яскравыя канцэрты (узяць хоць бы канцэрт Вольгі Бузавай). З любога месца на Арэне выдатна відаць, што адбываецца на паркеце , можна нават "даць пяць" гульцу на пляцоўцы пасля ўдалага дзеяння ў гульні! Заўсёды шыкоўнае музычнае суправаджэнне, танцавальныя перапынкі, цудоўны Цмок, розыгрышы прызоў - люблю гэтае месца, і ўсё тут!

Prokopovich
Дзякуй Вам за тое, што даеце магчымасць далучацца да любімаму клубу на любімай Арэне год за годам! І, вядома, жадаю Цмокам трапіць у плэй-оф Адзінай Лігі ВТБ і вывесці наш клуб і горад на новы ўзровень!*

Мы дзякуем Міхаілу аповяд і зусім хутка падаруем яму нашу майку. А ўсіх астатніх заклікаем дасылаць свае гісторыі пра любімыя месцы ў горадзе, бо гэта унікальная магчымасць стаць першымі ўладальнікамі сертыфіката на сезонныя абанементы нашай каманды.

Мінск – гэта мы!

*арфаграфія і пунктуацыя аўтара