Мы – гэта Мінск! Парк Чалюскінцаў



Без перапынку публікуем вашы гісторыі пра самыя мілыя і ўтульныя кропкі на карце нашага горада. Сёння сваёй гісторыяй дзеліцца Аляксандр Шамшорык:

Park

 

Маё любімае месца ў Мінску - гэта Парк Чалюскінцаў. Вельмі душэўнае месца, дзе добра праводзіць час з сябрамі. Парк падыходзіць для актыўнага адпачынку, але адначасова ў ім адчуваеш сябе спакойна і камфортна.

Ён прыгожы, вялікі, дагледжаны і ў любы час года па-свойму прыгожы. Але, вядома, больш за ўсё ён мне падабаецца з-за сваіх атракцыёнаў. Гэта заўсёды выклікае станоўчыя эмоцыі. Знаходзячыся ў парку, я адчуваю радасць, шчасце, быццам зноўку вяртаюся ў дзяцінства.

Прыязджаючы або жывучы ў Мінску варта наведаць гэта месца і пранікнуцца яго атмасферай.

Мы дзякуем за Аляксандру за гісторыю і абавязкова перададзім яму нашу майку. А ўсіх астатніх заклікаем дасылаць свае гісторыі пра любімыя месцы ў горадзе, бо гэта унікальная магчымасць стаць першымі ўладальнікамі сертыфіката на сезонныя абанементы нашай каманды.

Мінск – гэта мы!