Мы – гэта Мінск! Falcon Club Арэна



Пэўна што, самы незвычайны разказчык у нашай гарадской рубрыцы. Алена Ягорава – даўняя заўзятарка піцерскага «Зеніту». Дзеля падтрымкі любімай каманды яна няраз прыязджала ў Мінск і таму ў яе з'явілася сваё любае месца ў беларускай сталіцы:

У мяне як заўзятара «Зеніту» любімае месца ў Мінску таксама, выходзіць, Falcon Club Арэна. Але зусім не з-за крыўдных параз, якія наша каманда наносіць «Цмокам», а таму што мы заўсёды пачуваемся тут гасцямі, якім рады - хлопцы з фанацкай трыбуны падыходзяць прывітацца, а ў холе арэны робяць кампліменты: якія мы малайчыны, што прыехалі. Помніцца, ад цеплыні нашых да вас пачуццяў аднойчы мы выконвалі тут «Белавежскую пушчу» пасля матча, што выдатна сустрэлі мясцовыя.

Zenit
Мы шмат дзе былі з камандай, але нас нідзе не прымаюць так добра, як у Мінску.

Мы дзякуем Алене за аповед і зусім хутка падорым ёй нашу майку. А ўсіх астатніх заклікаем дасылаць свае гісторыі пра любімыя месцы ў горадзе, бо гэта ўнікальная магчымасць стаць першымі ўладальнікамі сертыфіката на сезонныя абанементы нашай каманды.

Мінск – гэта мы!