Мы – гэта Мінск! Студэнцкі дворык БДУ



Чацвер – самы час адкрыць для сябе новае месца ў нашым горадзе, а дапаможа у гэтым стэндап-комік Раман Сідорчык, які падзяліўся сваёй гісторыяй пра любімае месца ў Мінску.

Маё любімае месца ў Мінску – гэта раён нацыянальнай бібліятэкі. Таму што там вельмі прыгожа, я там жыву і ў цэлым там даволі душэўна.
А калі больш кропкава адзначыць, то, пэўна што, гэта студэнцкі дворык БДУ.  Асабліва ў перыяд вясны, калі там усё квітнее і напаўняецца водарам, а студэнты думаюць ужо не пра навучанне. Мы з хлопцамі рэпетыравалі КВЗ: збіраліся, пісалі жарты. Там вельмі класна, асабліва ў раёне рэктарата.

Дзякуем Раману за гісторыю і заклікаем усіх дасылаць свае аповеды пра любімы месцы Мінску, каб выйграваць фірмовыя футболкі «Мы-гэта Мінск». А пад канец сезону мы разыграем сертыфікат на два абанементы на хатнія матчы.

І не забывайце, што Мінск – гэта мы з вамі!