На крок бліжэй да фіналу



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Ксенія Вабішчэвіч (15+6 падбораў), Ірына Венская (16), Кацярына Рыбалка (13+11 падбораў).
«Вікторыя»: Анастасія Феклістава (13), Яна Яхнавец (10).

Ход сустрэчы
Вікторыя Гаспер і Шэнан МакКалум прапускалі першы паўфінальны матч, аднак гэта ніяк не сказалася на першай чвэрці і гаспадыні закідалі кольца суперніка.

А вось другая дзесяціхвілінка хоць і не вярнула інтрыгу ў гульню, але паказала, што у маладой гарадзенскай каманды ёсць характар. Дзяўчыны змаглі скарыстацца памылкамі мінчанак і выдалі роўную гульню са срэбнымі прызёркамі ЕЖБЛ, а Марыя Фёдаравіч і Анастасія Феклистова на дваіх набралі 13 ачкоў.

Такі інтэнсіўны гульнявы адрэзак адняў у маладой каманды шмат сіл і другую палову сустрэчы яны пазмагацца фактычна не змаглі. А «Цмокі» прабілі 100 і здабылі чарговую перамогу на шляху да фіналу.

Лічба
10 рэзультатыўных перадач аддала ў гэтай сустрэчы Анастатия Сушчык.

Статыстыка матчу