Наносім паразу лідару чэмпіянату



Самыя рэзультатыўныя: Уладзіслаў Блізнюк (25+9 асістаў), Данііл Барысевіч (18+7 падбораў)

На хатнім паркеце рэзервовы склад «Цмокаў» нанёс першую паразу ў сезоне лідару віцебскаму «Рубону» - 95:75 (22-15, 18-23, 30-16, 25-21).

Мінчане аддалі суперніку толькі другую чвэрць, падарыўшы крыху надзеі на добры вынік. Але ўжо пасля вялікага перапынку рванулі наперад, набраўшы 8 неўзаемных ачкоў. Віцебск, упусціўшы гэты момант, не змог кінуцца ў пагоню. «Рубон» здзейсніў толькі 4 рэзультатыўныя атакі ў гэтай чвэрці і фактычна прайграў гэтымі 10 хвілінамі ўсю гульню. Спробы дагнаць у апошнім адрэзку былі беспаспяховыя - 95:75.

Статыстыка матчу