Наша жаночая каманда - чэмпіёнкі, у мужчын - развязка у верасні



Выканкам беларускай федэрацыі баскетбола прыняў рашэнне пра будучыню чэмпіянатаў Беларусі сезону 2019/20. З улікам рэкамендацый Міністэрстваў спорту і аховы здароўя, а таксама кіруючыся рашэннямі ФІБА і ФІБА Еўропа, было прынята 2 наступнае:

- завяршыць чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод жаночых камандаў у сезоне 2019/20. Выніковыя месцы размеркаваць у адпаведнасці з месцамі, занятымі ў турнірнай табліцы па сканчэнню другога этапу чэмпіянату.

Паводле гэтага рашэння наша каманда завяршае турнір на першым радку. На другім месцы «Гарызонт», а на трэцім – «Алімпія».

TsmG

- розыгрыш мужчынскага чэмпіянату перанесці на верасень у фармаце «Фіналаў чатырох» за 1-4 месцы. Удзельнікамі фіналу стануць «Цмокі-Мінск», «ЦАР-Барысфен», «Рубон», «Гродна-93».

Астатнія месцы былі размеркаваны ў адпаведнасці з бягучай пазіцыяй у турнірнай табліцы. Такім чынам, рэзерв завяршае турнір на 5 радку, а моладзевая каманда - на 7.

З астатнімі рашэннямі выканкама можна азнаёміцца на сайце Беларускай федэрацыі баскетбола.