НБЛ Літвы. Дзявятая перамога рэзерву



У чарговым матчы нацыянальнай баскетбольнай лігі Літвы рэзервовы склад «Цмокі-Мінск» сустракаўся з «Йонавас Сінтэк». Гэта гульня стала для нашай каманды 4-й менш чым за тыдзень.

«Цмокі» крыху саступалі па ходу першай паловы сустрэчы, але пасля вялікага перапынку змаглі пераламіць ход сустрэчы. У трэцяй дзесяціхвілінцы мінчукіі захапілі лідарства, але ўсё яшчэ не дамінавалі. За 2 хвіліны да канца сустрэчы, пры ліку 59:58 на карысць гаспадароў пляцоўкі, госці арганізавалі рывок 12-0. «Йонавас» нічога не змог супрацьставіць такому напору суперніка і саступіў у гэтай сустрэчы – 68:79. 

Самым эфектыўным гульцом стаў Уладзіслаў Блізнюк – 15 ачкоў, 7 падбораў і 7 асістаў. Данііл Барысевіч набраў 18 ачкоў. 

Статыстыка матчу

Заўтра каманды правядуць другую сустрэчу. Гульня пачнецца ў 21.00 па мінскім часе.