НБЛ Літвы. Cаступілі Гаргжду



Мінчукі адправіліся ў Літву не ў аптымальным складзе: Андрэй Рагазенка, які атрымаў пашкоджанне ў адной з сустрэч мінулага ўікэнду, застаўся ў Мінску.

Госці змаглі выйсці пераможцамі толькі ў адной дзесяціхвілінцы з чатырох, выйграўшы другую чвэрць з розніцай у адно ачко. У астатніх трох з мінімальнай перавагай мацнейшай была каманда з Гаргждая. 

Лепшым у нашай камандзе стаў Яўген Белянкоў, які набраў 27 ачкоў і 8 падбораў. Трэба адзначыць і гульню лаўкі: Цімафей Еўсіевіч набраў 11 ачкоў, рэалізаваўшы 3 з 4 трохачковых кідка. Данііл Барысевіч адзначыўся 10 ачкамі.

Статыстыка матчу

Заўтра наша каманда правядзе сустрэчу з «Шылютасам». Цяпер падначаленыя Расціслава Вергуна знаходзяцца на 10 месцы ў турнірнай табліцы (7 перамог, 6 параз).