Не атрымалася абыграць лідара Лігі ВТБ



«Цмокі-Мінск» - «Зеніт» - 73:99 (19-20, 16-25, 22-22, 16-26, 16-30)
Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Крыс Клайберн (23), Дэрэк Кук (15+11 падбораў)
«Зеніт»: Білі Бэран (20+7 падбораў), Дзяніс Захараў (12)

«Зеніт» прыехаў у Мінск пасля няўдалай серыі з 3 параз у Еўралізе. Пры такім раскладзе бела-блакітныя не маглі дазволіць сабе яшчэ адну асечку і пачалі гульню рыўком 10-2. Высілкамі Дзяніса Вікенцьева, які набраў 7 ачкоў меней чым за 5 хвілін, «Цмокі» падцягнуліся ў ліку. А «энд уан» Роберта Лоўры на кідку з перыметра нават ненадоўга вывеў каманду наперад. Дзяніс Захараў пад сірэну вярнуў лідарства гасцям.

У «Зеніта» у гэтай сустрэчы паляцела з перыметра: 4 дакладныя далёкія кідкі вымусілі Расціслава Вергуна спаліць усё тайм-аўты. Праўда, тэмпу гасцей гэта не збіла, а адрыў стаў двухзначным. «Цмокі» класна абараняліся ў трохсекунднай зоне, і былі паспяховей пры наборы ачкоў з фарбы (18 супраць 4), але 8 дакладных з дугі вызначылі лік першай паловы - 35:46.

У другой палове сустрэчы мінчане змаглі знайсці рэзервы на пагоню: рывок 7-0 дазволіў скараціць адставанне да «-3», але Матэвуш Панітка збіў напор гаспадароў. А два «трохачковых» Білі Бэрана вярнулі двухзначную перавагу «Зеніту», а ў апошнім адрэзку госці давялі ўсе да пераможнага канца.

stats

Галоўны трэнер «Зеніту» Хаўер Паскуаль:

«Па-першае, хачу пажадаць поспехаў «Цмокам», якія паказваюць добры баскетбол цягам усяго сезона.

Што да сённяшняй гульні, то мы былі сур'ёзныя адпачатку як у абароне, гэтак і ў нападзе. Добра рухалі мяч, зрабілі невялікую колькасць страт - усяго 9. Так, мы былі не вельмі эфектыўныя з трохачковай лініі. Але здолелі забраць гэту важную перамогу ў гэты неверагодна складаны перыяд, згуляўшы 6 матчаў за 13 дзён».

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Перадусім хачу перапрасіць заўзятараў за 4-ую чвэрць.
Суперніка віншую з заслужанай перамогай. Сёння мы ўбачылі фірмавую абарону «Зеніту» пры цалкам прайграным намі падборы. Адзіны пазітыўны момант - усяго 10 страт з нашага боку»

Для «Цмокі-Мінск» настае турнірная паўза. Беларускія гульцы адправяцца ў зборную, якая 18 лютага згуляе з Кіпрам, а 21 – з Албаніяй.