Не зупынілі Міліч і кампанію



Cамые рэзультатыўныя
«Герніка Біская»: Нікаліна Міліч (24+3 падборы), Блэйк Дзітрык (10+3 падборы)
«Цмокі-Мінск»: Ала Мураўская (15+10 падбораў +3 асісты), Адэра Чыдом (13+2 падборы), Вікторыя Гаспер (13+ 2 падборы +1 асіст)

«Цмокі» саступілі іспанскай «Герніцы Біскаі» і спынілі змаганне за Кубак ФІБА – 56:83.

Дэбют сустрэчы прайшоў у даволі роўным змаганні, што адбілася на ліку – 18:18. Праўда, глыбіня лаўкі дазваляла іспанкам захоўваць свежасць: у першай чвэрці Марыё Лопес зайграў 10 з 11 гульцоў. Тады як Андрэй Ваўлеў выпусціў 8.

«Спадчынай» гэтага адрэзку стала па 2 персанальныя заўвагі ў Вікторыі Гаспер, Ксеніі Вабішчэвіч і Рэйчал Тэрыёт. Дзяўчыны змушаны былі асцярожнічаць і выпусцілі рывок гаспадынь 7-0. Апроч таго,ў іспанк атрымалася «выключыць» з гульні Адэру Чыдом – да вялікага перапынку амерыканка не набрала ніводнага ачка, а адставанне мінчанак было двухзначным.

Паўза пайшла на карысць «Цмокаў» і яны пачалі з рыўка 8-2, але выдаткавалі на гэта зашмат сіл. Дзяўчыны не змаглі спыніць галоўную ўдарную сілу іспанак Нікаліну Міліч, якая набрала 24 пункты за гульню, і саступілі ў гэтай сустрэчы – 56:83.

Адзначым гульню Алы Мураўскай, якая сабрала дабл-дабл з 15 ачкоў і 10 падбораў. Нягледзячы на ўсе высілкі гаспадынь здолела вярнуцца ў гульню ў другой палове сустрэчы і Адэра Чыдом. Цэнтравая набрала 13 ачкоў за 14 хвілін.

Такім чынам, па выніках 2 матчаў «Цмокі» спыняюць сваё змаганне ў Кубку ФІБА-Еўропа. Нагадаем, што ў гэтым сезоне падапечныя Андрэя Ваўлева здолелі паўтарыць лепшае дасягненне ў гэтым турніры ў сваёй гісторыі, прабіўшыся ў першы раўнд плэй-оф Кубка.

Статыстыка матчу