Непераможныя дзяўчыны



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Вікторыя Гаспер (20+5 падбораў), Даніэль Макрэй (14+4 падборы).
«Алімпія»: Вольга Капылова (14+4 падборы), Надзея Надзежка (13+10 падбораў).

Ход гульні
«Алімпія», якая ў апошнія дні лютага паспела правесці дзве няўдалыя сустрэчы з «ТТТ» з Рыгі, у першай чвэрці змагла пазмагацца з нашай камандай на роўных. Пры гэтым абедзве каманды паказвалі рэзультатыўную гульню пад кошам, а вось з дугі ў гульцоў не ляцела.

Наступныя два адрэзкі атрымаліся максімальна рэзультатыўныя ў выкананні нашай каманды, і да апошняй дзесяціхвілінкі «Цмокі» мелі 27-ачковую перавагу. У такой сітуацыі Андрэй Ваўлеў па традыцыі выпусціў на пляцоўку маладых гульцоў. Ірына Венская адзначылася 9 ачкамі за чвэрць, а «Цмокі» скончылі сустрэчу з разгромнымі 88:54.

Такім чынам, наша каманда сканчае другі этап на першым месцы, выйграўшы абсалютна ўсе гульні.

Лічба
Адразу 5 гульцоў адзначыліся двухзнакавымі лічбамі ў графе ачкі ў выніковым пратаколе: Вікторыя Гаспер (20), Рэйчал Тэрыёт (11), Даніэль Макрэй (14), Ірына Венская (11), Шэнан Маккалум (10).

Статыстыка матчу