Мінск і Магілёў выдалі неверагодны матч



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Андрэй Рагазенка (31+3 падбора +3 асісты), Яўген Белянкоў (13+4 падбора +5 асістаў).
«Барысфен»: Бенджамін Дуду (21+4 падбора), Браян Стары (13+9 падбораў +4 асісты).

У другой палове сезона мінчукоў пераследуе чарада пашкоджанняў. Так, у нядаўнім матчы пашкоджанне атрымаў Іван Аладка, а за пару гадзін да старту стала вядома, што не дапаможа «Цмокам» і Данііл Барысевіч.

Ход гульні
Яўген Белянкоў адкрыў лік у гэтай сустрэчы, кінуўшы ледзь не з цэнтра пляцоўкі. Але ў адказ наша каманда атрымала тры рэзультатыўныя атакі «Барысфену» і дазволіла суперніку ненадоўга вырвацца наперад.

У цэлым, першая палова сустрэчы праходзіла ў напружаным змаганні і ніводная з каманд не хацела аддаваць ініцыятыву, гуляючы ў даволі агрэсіўны баскетбол. Гэта прывяло да таго, што ўжо на трэцяй хвіліне другой чвэрці чацвёрты фол атрымаў Дарэл Эрнандас-Зіненка, а ў нас трыма парушэннямі адзначыўся Максім Лютыч.

Тры хвіліны на паркеце ніводная з каманд не магла набраць ачкі, і ўсё ж да вялікага перапынку «Барысфен», двойчы трапіўшы за-за дугі, зрабіў рывок 9-0 і пайшоў на перапынак лідарам - 44-35.

У наступным адрэзку наша каманда працягнула пагоню за Магілёвам: мінчукі адказалі такім жа рыўком, а Андрэй Рагазенка адзначыўся 7 ачкамі. Гэта вымусіла Андрэя Крываноса звярнуцца да хвіліннага перапынку, пасля якога яго Магілёў вярнуў сабе лідарства.

Развязка здарылася ў апошняй чвэрці, калі Андрэй Рагазенка намацаў сваю «пятую перадачу»: абаронца набраў 16 ачкоў запар і дапамог сваёй камандзе здабыць найпрынцыповую перамогу - 84:80.

Лічба
Рэкорднае для сябе 31 ачко набраў у гэтай сустрэчы Андрэй Рагазенка, стаўшы адным з галоўных складнікаў сённяшняй вікторыі.

Статыстыка матчу