З гэтага дня можна набыць абанементы на хатнія матчы «Цмокі-Мінск» сезона 2018/19. Абярыце сваё месца на арэне ўжо зараз!

Міжсезонне толькі наступіла, а мы ўжо ва ўсю рыхтуемся да новых гульняў і аб'яўляем пра старт продажаў абанементаў на матчы.

Клубная карта «Цмокі-Мінск» — гэта не толькі забраняванае месца і адсутнасць чэргаў у касы, але і нязменныя бонусы ад нашых сяброў і партнёраў. Апроч таго, у мінулым сезоне для ўладальнікаў карт практычна кожны другі матч атрымаўся бескаштоўным. Якія клубныя карты ўжо ў продажы?

Уся абанементная праграма новага сезона падзелена на 3 кірункі: «Фан», «Заўзятар» і «СДзЮШАР».

Набываючы карту «Фан», вы атрымліваеце месца на фан-сектары на кожным хатнім матчы незалежна ад арэны. Вы будзеце не проста глядзець баскетбол з трыбун — вы апынецеся сярод самых актыўных заўзятараў. Бонус — зніжка 20% на клубную атрыбутыку і спецыяльныя прапановы ад партнёраў дысконтнай праграмы клуба.
Кошт: 50 рублёў.

«Заўзятар» — гэта карта-абанемент для заўзятараў розных катэгорый практычна на кожнае месца на арэне. Уладальнікі гэтай карты атрымаюць зніжку 10% на клубную атрыбутыку і бонусы ад партнёраў дысконтнай праграмы клуба.

Мы вылучылі наступныя катэгорыі «Заўзятараў»:

- Дарослы. Гэта абанемент, які дазваляе хадзіць на ўсе хатнія гульні сезона 2018/19. Кошт: 60-125 рублёў.
- Дзіцячы. Гэтым тыпам карты могуць карыстацца юныя аматары баскетбола ад 6 да 17 гадоў уключна. Важна: дзецям да 5 гадоў уваход на арэну бескаштоўны. Кошт: 40-60 рублёў.
- Сацыяльны. У гэту катэгорыю ўваходзяць студэнты, ветэраны працы і баявых дзеянняў, інваліды першай і другой груп. Кошт: 45-75 рублёў.
- Усёй сям'ёй 2+1. Падобны абанемент разлічаны на сям'ю, што складаецца з двух дарослых і аднаго дзіцяці (да 17 гадоў уключна). Кошт: 135-210 рублёў.
- Усёй сям'ёй 2+2. Па гэтым абанеменце на матчы «Цмокі-Мінск» будуць хадзіць сем'і з двума дарослымі і двума дзецьмі (да 17 гадоў уключна). Кошт: 160-240 рублёў.

Набыццё абанемента праходзіць у два этапы
Саму карту атрымаць у дадзены момант нельга, але ўжо з гэтага дня можна забраняваць месца на арэне, купіўшы адпаведны сертыфікат. Яго можна набыць на сайце Ticketpro, у нашым спарткомплексе (Уральская, 3а) ці ў кропках продажаў афіцыйных партнёраў Ticketpro.

За тыдзень да першага хатняга матча «Цмокі-Мінск» у сезоне 2018/19 пачнецца абмен сертыфіката на клубную карту. Дакладныя даты будуць вядомыя пасля ўзгаднення календара гульняў каманды. Абмяняць сертыфікат на абанемент можна будзе ў спарткомплексе «Цмокі-Мінск» (Уральская, 3а).

На розныя сектары на арэне — свой кошт
Мы разбілі сектары на арэне на 4 катэгорыі і надалі кожнай з іх свой кошт для абанементаў. Азнаёміцца з коштам месцаў можна тут, а паглядзець, дзе яны знаходзяцца — на сайце Ticketpro. Каб убачыць знаходжанне месцаў і сектараў у зале, трэба абраць прыдатны вам тып абанемента, націснуць на «Квіткі» і перайсці на ўкладку «Паказаць план залы».

 
 

Спонсары і партнёры