Ліга абвесціла аб старце галасавання і аб пачатку продажу квіткоў на Матч Зорак!

Стартавала галасаванне заўзятараў на другой у гісторыі Матч Усіх Зорак Адзінай Лігі ВТБ, які адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу ў СК "Юбілейны" 17 лютага 2018 года. Гульня пройдзе ў фармаце "Зоркі Расіі" — "Зоркі Свету".

Прагаласаваць за гульцоў "Цмокі-Мінск" вы можаце ў сацыяльных сетках — Вконтакте и Facebook.

Галасаванне скончыцца 8 студзеня 2018 года.

Па выніках першага этапу галасавання Адзіная Ліга ВТБ апублікуе пашыраны спіс кандыдатаў на ўдзел у матчы, які складаецца з 64 гульцоў — па 6 баскетбалістаў з расійскіх каманд (3 расійцы і 3 легіянеры) і па 3 баскетбаліста з замежных каманд.

На другім этапе сфармаваць зорныя каманды будзе прапанавана журналістам буйнейшых расійскіх і замежных СМІ. Па выніках анкетавання журналістаў Ліга апублікуе выніковыя спісы ўдзельнікаў Матча Ўсіх Зорак.

Адзначым, што ў продаж ужо паступілі квіткі на Матч Усіх Зорак. Набыць іх можна на kassir.ru.

Матч Усіх Зорак пройдзе 17 лютага ў СК "Юбілейны". Ужо вядома, што вядучым шоў, як і на Матчы Зорак у Сочы, будзе Іван Ургант. Іншыя запрошаныя зоркі і новыя падрабязнасці другога ў гісторыі Лігі Матча Ўсіх Зорак будуць абвешчаны зусім хутка.

Спонсары і партнёры