Ужо сення!

Сення, 9 верасня, на Falcon Club Арэне пройдзе першы баскетбольны матч новага сезона: зоркі беларускага шоў-бізнеса пазмагаюцца з супрацоўнікамі клуба “Цмокі-Мінск”.

У шэрагах “Зорак Мінска” - цэлы россып прадстаўнікоў беларускага шоу-бізу і вядомых аматарам баскетбола асоб: экс-абаронца зборнай Беларусі Наталля Марчанка, лідар “Драздоў” Віталь Карпанаў, саліст “Чука і Гека” і блогер Павел Сыраежкін, тэлевядоўца АНТ і шоумэн Яўген Булка. Ім будуць супрацьстаяць спецыялісты клуба, многія з якіх у мінулым былі вядомымі баскетбалістамі. Напрыклад, Уладзімір Шарко, Сяргей Светнік, Георгій Кандрусевіч, Аляксей Пынцікаў, Расціслаў Вергун, Алена Іванаўская. Таксама ў камандзе - генеральны дырэктар “Цмокаў” Юры Шакола.

Склад каманды “Сталічныя зоркі”:
Наталля Марчанка (начальнік дэпартамента развіцця ФК “БАТЭ”), Віталь Карпанаў (лідар групы “Дразды”), Яўген Булка (тэлевядоўца), Максім Югаў (шоумэн, вядоўца), Зміцер Новік (шоумэн, МС, рэстаратар), Зміцер Калачоў (актор), Сяргей Собаль (вядоўца тэлеканала АНТ), Вадзім Левада (намеснік дырэктара тэлеканала “Беларусь 5”), Ренатас Начаюс (дырэктар комплексу Falcon Club), Сяргей Хвасько (кіраўнік экіпіявальнага цэнтра Adidas), Арцём Міхаленка (спявак, кампазітар), Павел Сыраежкін (спявак, блогер), Дзяніс Аргер (дырэктар і заснавальнік часопіса ICON), Антон Каленік (шэф-кухар рэстарана Fornello), Ілля Конанаў (МС, шоумэн, вядоўца тэлеканала “Беларусь 2”).

Склад каманды “Логава Цмокаў”:
Юрый Шакола, Сяргей Светнік, Расціслаў Вергун, Аляксей Лашкевіч, Уладзімір Шарко, Георгій Кандрусевіч, Алена Іваноўская, Андрэй Ваўлеў, Аляксей Пынцікаў, Аляксандр Крыўцун, Міхаіл Клачко, Уладзімір Жэброўскі.

Гледачоў на Falcon Club будзе чакаць забаўляльная праграма: конкурсы, нечаканыя выступы і сюрпрызы. Уваход на арэну вольны, а пачатак матча запланаваны на 15:00.

Сачыце за навінамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках!

Спонсары і партнёры