На апошняй секундзе саступаем падмаскоўнай камандзе.

Ход гульні 
«Хімкі», якія на наступным тыдні правядуць свой першы матч у плэй-оф Еўралігі ў клубнай гісторыі, прыехалі ў Мінск у абмежаванай ратацыі: з-за пашкоджанняў не змаглі згуляць Аляксей Швед, Томас Робінсан і Тайлер Ханікат. «Цмокі» таксама далічыліся не ўсіх: Філіп Адамавіч і Дзмітрый Паляшчук прапускалі сустрэчу. 

«Цмокi» паспяхова пачалі: Крыс Чараповіч практычна не прамахваўся з далёкай дыстанцыі, а Дэвід Кравіш рэалізоўваў перадачы партнёраў. Мінчукі былі наперадзе на працягу ўсёй чвэрці і пайшлі на першы перапынак у ролі лідараў - 25:20. 

«Хімкі» змаглі пераламаць ход сустрэчы дзякуючы серыі дакладных трохачковых: госці 6 разоў запар трапілі з перыметра, арганізавалі магутны хапок і пайшлі на вялікі перапынак лідарамі - 37:43. 

У трэцяй чвэрці здалося, што хімчане стомлены: госці хутка зафалілісь, зменшылі тэмп і сталі радзей трапляць з гульні. Але і «Цмокі» ужо былі не такія свежыя, як на старце матча: закінуўшы ўсяго 10 ачкоў за 10 хвілін, яны не змаглі выйсці наперад перад апошняй чвэрцю. 

Крытычны момант надышоў у сярэдзіне чацвёртай 10-хвілінкі, калі госці выйгравалі 11 ачкоў, а напад беларусаў не ладзіўся. Аляксандр Круцікаў узяў тайм-аўт, каб змяніць сітуацыю. І «Цмокi» зрабілі ўсе, каб у астатні час выратаваць матч: сталі больш гуляць на цэнтравога, ішлі ў праход і практычна зраўналі лік! 
 

Ключавы момант 
«Цмокi»  скарачалі адставанне ад «Хімак», за 15 секундаў да канца чацвёртай чвэрці прайгравалі 3 ачкі і мелі валоданне. Джасцін Грэй пастукаў мячом па паркеце і адправіў яго ў кош - роўна! Усе рыхтаваліся да авертайма, але сербскі разыгрываючы гасцей Стэфан Маркавіч вырашыў інакш: кінуўшы з сярэдзіны паркету ў стылі Стэфа Кары, абаронца трапіў пад гук сірэны і ўкраў для «Хімак»перамогу - 82:79. 

Лепшы гулец 
За гэтым крыўдным баззэрам засталіся незаўважнымі фантастычныя дзеянні Крыса Чараповіча: шведскі форвард набраў 33 ачкі і ўзяў 6 падбораў. Крыс быў прызнаны лепшым гульцом у складзе «Цмокi-Мінск» і атрымаў прыз ад партнера клуба - кампаніі "Айрон". 

Каментары 

Галоўны трэнер «Цмокi-Мінск»  Аляксандр Круцікаў:
Я хацеў бы падзякаваць камандзе за тое, што не злажылі рукі. Пасля 11 ачкоў перавагі суперніка мы вярнуліся ў гульню. Але канцоўка сустрэчы пайшла не па нашым сцэнары. 
Думаю, што ключавым момантам быў нават не той трохачковы кідок з сярэдняй лініі, а прайграныя здымы на сваім шчыце, калі мяч у трохсекунднай зоне быў нічый. На жаль, мы не змаглі іх падабраць. 
Я спрабаваў розныя варыянты ў гэтай гульні, але ў другой чвэрці, выйграваючы +5, мы пайшлі на -6 да вялікага перапынку. У нас ніяк не атрымлівалася кампенсаваць гэта. Толькі ў 4 чвэрці былі добрыя моманты. 
Але я рады за хлопцаў - яны змагаліся нягледзячы ні на што. Калі казаць пра адсутнасць лідараў «Хімак», то на мой пагляд, гэта нават складаней гуляць, таму што мы рыхтаваліся да іншай гульні. 
У гэтай сустрэчы ў супернікаў практычна ўсе гульцы набралі ачкі. На жаль, пакуль толькі так.

Галоўны трэнер «Хімак» Георгіас Барцокас:
Для нас гэта была добрая магчымасць «вярнуць» некаторых гульцоў, таму што пасля трыццаці інтэнсіўных матчаў Еўралігі каманда сапраўды спустошана. Таксама шэраг гульцоў, такіх як Цімафей Якушын, якія не мелі досыць практыкі, атрымалі магчымасць згуляць у сур'ёзным матчы. «Цмокі» — вельмі добрая каманда, якая змагаецца за месца ў плэй-офф, і для нас важна было здабыць гэтую перамогу.

Што далей? 
«Цмокi» працягнуць змагацца за трапленне ў плэй-оф: у нядзелю каманда Аляксандра Круцікава згуляе на выездзе з "Аўтадорам". 

Цмокi-Мінск - Хімкі - 79:82 (25-20, 12-23, 10-14, 32-25) 
Цмокi-Мінск
: Садлер (6), Кравіш (14 + 12 падбораў), Чараповіч (33 + 5 подбороў), Кудраўцаў (11), Белянкоў (0), Мешчаракоў (2), Салаш (2), Трасцінецкі (2), Адамавіч (0), Семянюк (0), Грэй (9).

Спонсары і партнёры