Піцерскі «Зеніт» не пусціў «Цмокаў» у плэй-оф Адзінай Лігі ВТБ.

Ход гульні
«Зеніт», што рашыў свае турнірныя задачы, падышоў да сустрэчы без лідара– Сяргея Карасёва. 

Абедзве каманды пачалі не вельмі рэзультатыўна: пасля шасці хвілін лік на табло быў 6:2 на карысць гаспадароў. Джасцін Грэй дакладным кідком з-за дугі зраўняў лік, але Марка Сімонавіч быў не згодзен з такім раскладам. За 2,5 хвіліны форвард супернікаў набраў 8 ачкоў і вывеў сваю каманду ў лідары – 24:17.

Мінчукі ніяк не маглі разабрацца з Сімонавічам і ў другой дзесяціхвілінцы: за першую палову сустрэчы серб набраў 19 ачкоў, трапіўшы 4 з 5 з-за дугі. Нашая каманда спрабавала актыўней гуляць на Дэвіда Кравіша і трапляла з дыстанцыі, але да вялікага перапынку прайгравала 15 ачкоў – 38:53. 

Крыстафер Чараповіч, Дэвон Садлер, Аляксандр Кудраўцаў і Джасцін Грэй дакладна пастралялі з-за дугі ў трэцяй дзесяціхвілінцы. «Цмокі» змаглі адыграць 7 ачкоў, але ўсё адно адставалі – 64:72.

І ўсё ж у апошнім адрэзку «Цмокі» падарылі заўзятарам надзею. За 40 секунд да канца сустрэчы, пасля двухачковага ад Дэвіда Кравіша мінчукі падабраліся да гаспадароў на адлегласць кідка – 74:76. 

Ключавы момант
Не паспеўшы накрыць Кайла Курыча мы атрымалі тры ачкі ў свой кош. За 28 секунд да канца гульні Джасцін Грэй зарабіў 5 фол і адправіўся на лаўку, а Дэмонтэ Харпер завяршыў атаку піцерцаў – 81:76. Дастаць суперніка мы ўжо не змаглі: пад гукі сірэны і мяч ад Курыча «Цмокі» страцілі шанцы на плэй-оф.

І ўсё ж варта адзначыць, што гэты сезон стаў лепшым у выкананні «Цмокаў». Упершыню за 7 гадоў мы змаглі фінішаваць у Лізе ВТБ у дзясятцы мацнейшых. У наступным сезоне пазмагаемся за плэй-оф.

Каментары

Галоўны трэнер «Зеніту» Васіль Карасёў:
Для нас гульня турнірнага значэння не мела, але перад сваімі заўзятарамі, асабліва пасля паразы ад УНІКСу, трэба было рэабілітавацца, адчуць упэўненасць і тую гульню, з якой можна выйграваць і праходзіць далей. У першай палове я быў задаволены абаронай, але на фоне такой працы наш адсотак трапленняў катастрафічна валіцца, мы не трапілі шмат вольных кідкоў. Але, у цэлым, абарона дала свае плады.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Александ Круцікаў:
Клас і майстэрства гульцоў «Зеніту» апынуліся ў гэтым матчы вырашальнымі. Нават пры не самай высокай эфектыўнасці ў гэтай гульні, Курыч трапіў важны трохачковы пасля таго, як мы памыліліся на здыме. Па выніках першай паловы матча была занадта вялікая розніца ў ліку, і пасля такога цяжка змагацца супраць каманды як«Зеніт» у гасцях.

Зеніт – Цмокі-Мінск — 83:76 (24-17, 19-21, 19-26, 11-12)
Цмокі-Мінск:
Садлер (13 + 8 асістаў), Трасцінецкі (2), Салаш (6), Мешчаракоў (5), Семянюк (2),  Чараповіч (14), Кудраўцаў (10), Кравіш (15 + 13 падбораў), Грэй (11), Белянков (0).

Спонсары і партнёры