У апошнім матчы рэгулярнага сезона Адзінай Лігі ВТБ «Цмокі» сыдуцца з піцерскім «Зенітам». Гульня адбудзецца ў суботу ў Санкт-Пецярбургу. Узгадваем, як каманды правялі першую сустрэчу і глядзім, што змянілася да канца рэгулярнага сезона.

ЗЕНІТ
Коратка пра суперніка:
Год заснавання:
2014
Горад: Санкт-Пецярбург, Расія
Клубныя колеры: сіні, белы, блакітны
Турніры: Адзіная Ліга ВТБ, Еўракубак
Дасягненні: фіналіст Кубка Расіі (2016)

Крыху пра гісторыю і міжсезонне піцерцаў мы расказвалі яшчэ ў студзені.

Першая гульня
«Зеніт» стартаваў не вельмі ўпэўнена, але да сярэдзіны чвэрці вырваўся наперад. Госці закінулі 15 ачкоў за 5 хвілін, вымусіўшы Аляксандра Круцікава ўзяць хвілінную паўзу. Тайм-аўт спрацаваў: «Цмокі» сталі больш упэўнена абараняцца, і «Зеніт» з цяжкасцю захаваў лідарства да першага перапынку. "Цмокі" часта прымушалі фаліць супернікаў і, што больш важна, пасля кожнага парушэння правіл станавіліся прабіваць штрафныя кідкі. 

Упершыню на двузначную адлегласць «Зеніт» вырваўся ў другой чвэрці: пасля чарговага траплення ад Яўгена Воранава лік стаў 32:21 не на карысць гаспадароў. Сцэнар першай 10-хвілінкі паўтарыўся: мінчукі пачалі не вельмі ярка, але да вялікага перапынку нават маглі выйсці наперад. 

Шмат у чым «Цмокі» адставалі ад суперніка за кошт няўдалых дзеянняў у нападзе. Няўзгодненасць у атацы адзначаў пасля матча і Аляксандр Круцікаў, назваўшы 13 страт за 20 хвілін адной з галоўных прычын паразы. 

Пасля вялікага перапынку «Зеніт» распачаў яшчэ адну спробу адарвацца, але і гэтым разам нашы «Цмокі» не злажылі рукі. Дэвід Кравіш вёў каманду наперад, набраўшы 12 за чвэрць, але пры гэтым «Цмокі» усё адно адставалі - 54:59.

У апошняй чвэрці пасля чарговага хапка мінчукі маглі выйсці наперад, але Дэвон Садлер не рэалізаваў сярэдні кідок. Скарыстаўшыся невялікім эмацыйным спадам, каманда з Піцера набрала 8 ачкоў запар і, здавалася, зняла ўсе пытанні - 72:80 за 2 хвіліны да канца асноўнага часу. 

У «Цмокаў» атрымаўся камбэк, але пры "-1" за 6 секундаў да канца нашыя хлопцы не давялі справу да пераможнага кідка. 81:82 - поспех у той дзень быў не на боку «Цмокаў».

Што змянілася
Праз 2 тыдні пасля матча ў Мінску, стан піцерскай каманды пакінуў Нікалас Лаправітала. У складзе «Зеніту» у бягучым сезоне ён правёў 9 матчаў у Лізе ВТБ (4,2 ачка і 3 перадачы ў сярэднім за гульню) і такія вынікі былі выяўна не тымі, што чакаў трэнерскі штаб. У кожным разе і з аргенцінцам і без яго «Зеніт» выступае ў сезоне няроўна: перамогі над лідарамі турніру змяняліся нечаканымі пройгрышамі камандам з ніжняй часткі турнірнай табліцы. 

Ключавым момантам у турнірнай гонцы Лігі для Піцера стаў матч з УНІКСам. Атрымаўшы паразу ад казанцаў наш супернік дакладна фінішуе на чацвёртым месцы. Заўтрашні матч з «Цмокамі» стане фармальным завяршэннем рэгулярнага чэмпіянату. 

Час і месца
Матч пачнецца 12 мая ў 18.00 на пляцоўцы спарткомплексу «Юбілейны». У прамой трансляцыі за гульнёй можна сачыць на сайце Адзінай Лігі ВТБ і тэлеканале Беларусь 5.

Спонсары і партнёры