Каментар галоўнага трэнера перад гульнёй з "Енісеем"!

13 студзеня ў 14:30 у Мінску пройдзе матч чэмпіянату Адзінай Лігі ВТБ: "Цмокі" згуляюць з "Енісеем" на Falcon Club Арэне. Галоўны трэнер нашай каманды Аляксандр Круцікаў даў прадматчавы каментар:

"Енісей" - добрая каманда з укамплектаваным складам. На кожнай пазіцыі ёсць моцны легіянер, у тым ліку вядомыя беларускім заўзятарам Віталь Лютыч і Энтані Хіліярд. Нягледзячы на месца ў турнірнай табліцы, нельга недаацэньваць "Енісей" - тыдзень таму ён выдатна змагаўся з УНІКСам.
Для нас галоўнае - аднавіцца псіхалагічна, вярнуць упэўненасць у свае сілы. Бліжэйшыя матчы з "Енісеем" і ВЭФам вельмі важныя, яны пакажуць, наколькі мы гатовы да змагання за плэй-оф у Лізе ВТБ.

У дадзены момант краснаярскі "Енісей" займае 11-е месца ў табліцы чэмпіянату лігі з 2 перамогамі і 7 паразамі. "Цмокі" размясціліся ў зоне плэй-оф: сёмы радок і паказчык 4-6.

Спонсары і партнёры