Абаронца прыняў рашэнне застацца ў “Цмоках”.

Форвард Аляксандр Кудраўцаў працягне выступаць за “Цмокі-Мінск”. Гэта рашэнне пацвердзіў і сам гулец.

    Сёлета ў мяне будзе трохі іншая роля. Але я па-ранейшаму буду імкнуцца прыносіць карысць камандзе і аддавацца цалкам на пляцоўцы.

У мінулым сезоне ў Адзінай Лізе ВТБ Аляксандр выходзіў на пляцоўку ў 24 сустрэчах, набіраючы ў сярэднім 7.6 ачкоў, 1.2 падборы і 2.2 рэзультатыўных перадачы за 23.24 хвіліны на пляцоўцы. А таксама прадстаўляў “Цмокі” на матчы Ўсіх Зорак Лігі.

У Кубку ФІБА-Еўропа форвард правёў 14 гульняў, набіраючы ў сярэднім 9.6 ачкі, 1.5 падборы, 2.6 асіста за 23.3 хвіліны на пляцоўцы.

Спонсары і партнёры