Хочаш атрымаць паездку на дваіх у Грэцыю на 10 дзён па сістэме "ўсё ўключана"? Хадзі на нашыя матчы і ўдзельнічай у рэкламнай гульні!

Упершыню ў гісторыі клуба кожны заўзятар можа ўдзельнічаць у нашай рэкламнай гульні. Для таго, каб стаць яе удзельнікам, трэба ў перыяд з 9 кастрычніка 2016 года па 16 красавіка 2017 года:

1) наведаць хатнія матчы мужчынскай прафесійнай баскетбольнай каманды «Цмокі-Мінск» у Адзінай Лізе ВТБ і за кожнае наведванне да сканчэння мерапрыемства атрымаць у прамоўтараў Рэкламнай Гульні ў холе арэны па паданні квітка ці абанемента налепку з адпаведнымі ачкамі;
2) уляпіць налепку ў буклет Рэкламнай гульні, які можна атрымаць на матчах Адзінай Лігі ВТБ;
3) сабраць да канца сезона налепак мінімум на 18 ачкоў;
4) запоўніць купон удзельніка Рэкламнай Гульні, што знаходзіцца ў буклеце, указаўшы ў ім прозвішча, імя, імя па бацьку, хатні адрас і кантактныя тэлефоны;
5) у тэрмін з 17 па 28 красавіка 2017 г. падаць запоўнены буклет з купонам асабіста або адправіць лістом Арганізатару Гульні па адрасе: 220037 г. Мінск, вул. Уральская, 3а, каб.133.

Галоўны прыз - сертыфікат на дваіх у Грэцыю на 10 дзён па сістэме "ўсё ўключана”
Таксама будуць разыграны 2 падарунковых сэртыфіката для адпачынку ў загарадным комплексе “Шышкі”  і іншыя  прызы і падарункі.

Падрабязныя правілы рэкламнай гульні чытайце ў раздзеле «Заўзятарам».

Спонсары і партнёры