Па выніках кваліфікацыі Кубка ФІБА, якая скончылася 11 кастрычніка, сталі вядомыя ўсе супернікі "Цмокі-Мінск" па групавым этапе. Чацвёртай камандай групы F стала ізраільская "Бней Герцлія".

"Герцлія" прайшла ў першым кваліфікацыйным раўндзе польскі "Острув" і змагалася за месца ў асноўнай сетцы турніру з "Порту". Ізраільская каманда саступіла ў першым матчы(65:68), выйграла ў гасцях (85:83), але па суме дзвюх сустрэч апынулася пераможанай у пары. Але з-за зняцця з чэмпіянату некалькіх клубаў "Герцлія" атрымала магчымасць згуляць у турніры.

"Бней Герцлія" была размеркавана ў групу F, дзе ўжо апынуліся "Цмокі", венгерская "Альба" і бельгійскі "Шарлеруа".

"Цмокі" раней ужо сустракаліся з "Герцліяй": у мінулым сезоне на другім групавым этапе Кубка ФІБА-Еўропа каманды абмяняліся хатнімі перамогамі. 

Даведачна:
"Бней Герцлія" – прафесійны клуб з Ізраіля, які быў сфарміраваны ў 1985 годзе былым баскетбалістам Талем Бродзі. З 1992-га года клуб выступаў у чэмпіянаце Ізраіля, а ў 1995-м выйграў Кубак краіны. Лепшым дасягненнем каманды ў нацыянальным чэмпіянаце сталі бронзавыя ўзнагароды, якая "Герцлія" ўзяла ў 2007-м і 2008-м гадах. У мінулым сезоне каманда прымала ўдзел у Кубку ФІБА-Еўропа, заняўшы апошняе месца ў групе на другім этапе.

Спонсары і партнёры