Ад групавога этапу нас аддзяляюць "Прышціна", "Будзівельнік" і "Нантэр".

Сёння ў Доме Баскетбола ў Швейцарыі прайшла цырымонія жараб'ёўкі кваліфікацыйных этапаў і рэгулярнага чэмпіянату Лігі чэмпіёнаў сезона-2017/18.

Паводле вынікаў, у першым кваліфікацыйным раўндзе «Цмокi» згуляюць з «Прышцінай», Косава. Пераможца гэтай пары згуляе ў другім раўндзе з украінскім «Будзівельнікам». У трэцім раўндзе пераможца будзе чакаць французскі "Нантэр".

Першыя матчы адбудуцца 19 верасня.

Спонсары і партнёры