У складзе нашай асноўнай каманды - новы цэнтравы!

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" рады пацвердзіць заключэнне афіцыйнай дамовы аб супрацоўніцтве з сербскім цэнтравым Джорджэ ГАГІЧАМ (1990, 210 см.). Балканец, які прадстаўляў нацыянальную каманду сваей краіны ў фінальнай стадыі Еўрабаскета-2013, спартыўную адукацыю атрымліваў у школах "Жалезніка" ды "Црвены Звезды". Першы прафесійны кантракт падпісаў на радзіме з "Морнарам", пасля чаго абараняў колеры "Гемафарма" ды белградскага "Партызана". Два апошнія гады Гагіч выступаў за межамі Сербіі: напачатку ен спрабаваў сябе ў турэцкім "Газіянтэпе" ды італьянскім "Брындызі", а сезон-2015/16 прабавіў у іспанскім "Тэнэрыфе". Нагадаем, што балканец двойчы станавіўся чэмпіенам Сербіі, а ў 2013 годзе святкаваў перамогу разам з "Партызанам" у Адрыятычнай лізе. Акрамя таго, улетку 2013 года спартовец зваеўвау срэбра казанскай Універсіяды ў складзе сборнай Сербіі.

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" рады вітаць Джорджэ ў сваіх шыхтах і жадае яму поспехаў ды перамог у складзе "агнядышных"!

Спонсары і партнёры