Грэчаскі цэнтравы застаецца ў камандзе.

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» рады абвясціць пра падпісанне кантракта з грэчаскім цэнтравым Зісісам Сарыкопуласам.

Цэнтравы прыехаў на прагляд у Мінск у сярэдзіне жніўня. За гэты час ён правёў трэнеравальны збор і ўзяў удзел у таварыскіх сустрэчах з украінскімі «Мавпамі» (11 ачкоў і 4 падборы) і літоўскім «Рытасам» (8 ачкоў і 2 падборы). Пасля чаго трэнерскім штабам было прынята рашэнне прапанаваць Сарыкопуласу паўнаварты кантракт.

Спонсары і партнёры