"Цмокі" - супраць гвалту ў дачыненні жанчын і дзяцей!

6 снежня перад матчам з "Альбай" на Falcon Club баскетбольны клуб "Цмокi-Мiнск" падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Фондам ААН у вобласці народанасельніцтва (ЮФНПА) у Рэспубліцы Беларусь. Дадзенае супрацоўніцтва будзе накіравана на супраціў гвалту ў дачыненні жанчын і дзяўчынак у нашай краіне. Пагадненне такога роду заключана ў Рэспубліцы Беларусь упершыню!

Тэматыка супраціву гвалту ў дачыненні жанчын і дзяўчынак, у якасці кірунку для супольнай супрацы, была абрана не выпадкова. Згодна міжнароднай статыстыцы, кожная трэцяя жанчына ў свеце сутыкаецца з фізічным ці сэксоўным гвалтам з боку чалавека, які ёй знакаміты. Менавіта таму трансляванне пасылу “Спынім гвалт у дачыненні жанчын і дзяўчынак!” у супрацы з прадстаўнікамі самых розных сфер, у тым ліку і спорту, вельмі важнае для змагання з гэтым глабальным выклікам.

Генеральны дырэктар "Цмокі-Мінск" Юрый Шакола: "Сённяшняе мерапрыемства - гэта яшчэ адзін крок нашага клуба наперад. Мы рады ўвазе фонду ААН у вобласці народанасельніцтва да нас. Гэта кажа пра тое, што "Цмокі" маюць пэўны ўплыў на грамадскую свядомасць. Мы з радасцю бярэм удзел у такой акцыі, якая, на наш пагляд, зробіць людзей лепш. Апроч іншага, "Цмокі" ажыццяўляюць сацыяльную функцыю, і супрацоўніцтва з фондам ААН у вобласці народанасельніцтва - важны досвед. Мы спадзяемся, што гэта дапаможа зрабіць наша грамадства лепш."

Намесніца прадстаўніка Фонду ААН у вобласці народанасельніцтва (ЮФНПА) у Рэспубліцы Беларусь Алена Касько: "Вельмі важна казаць аб праблематыку гвалту ў дачыненні жанчын і дзяўчынак з пазіцыі магчымасцяў і ўзаемнай супрацы. Падпісанне пагаднення з мацнейшым баскетбольным клубам краіны "Цмокi-Мiнск" дае нам магчымасць весці актыўную працу з насельніцтвам у кірунку фармавання нетрывальнага дачынення да гвалту ўва ўсіх яго праявах. Мы з нецярпеннем чакаем старту нашай супрацы і шчыра верым, што падпісанне дадзенага пагаднення дазволіць нам зрабіць яшчэ адзін крок насустрач свету, дзе кожная дзяўчынка і жанчына будзе адчуваць сябе бяспечна і будзе ўпэўнена ў сабе!"

У рамках супольнай супрацы паміж баскетбольным клубам "Цмокi-Мiнск" і Фондам ААН у вобласці народанасельніцтва (ЮФНПА) у Рэспубліцы Беларусь мяркуюцца розныя актыўнасці, накіраваныя на змену дачынення беларускага грамадства да дадзенай праблематыкі. Запланавана правядзенне тэматычных баскетбольных матчаў, якія дазволяць яшчэ раз нагадаць беларусам аб непрымальнасці гвалтоўных паводзін, вядзенне актыўнай працы ў медыя, правядзенне грамадскіх імпрэз з фокусам на дадзенай тэматыцы.

6-га снежня ў рамках пазначанага пагаднення адбыўся першы тэматычны баскетбольны матч, які завяршыўся перамогай каманды "Цмокі-Мінск"! У гэты дзень кожны гулец клуба выйшаў на арэну з заклікам "Спынім гвалт у дачыненні жанчын і дзяўчынак!". Падчас матча таксама адбылося трансляванне відэазвароту з удзелам спартоўцаў каманды "Цмокi-Мiнск" аб недапушчальнасці праявы гвалту ў дачыненні жанчын і дзяўчынак, у рамках штогадовай кампаніі "16 актыўных дзён супраць гвалту ў дачыненні жанчын".

Спонсары і партнёры