Грэчаскі цэнтравы можа ўзмацніць нашую каманду.

Грэк Зісіс Сарыкопулас (213, 1990), які выступае на пазіцыі цэнтра, і «Цмокі-Мінск» падпісалі кароткатэрміновы праглядавы кантракт, па выніках якога стане вядома, ці працягне легіянер сваю гульнявую практыку ў Мінску.

Сарыкопулас пачаў прафесійную кар'еру ў клубе грэцкай лігі «Паніоніас» у 2010 годзе. Праз 2 сезоны ён пераехаў у грэцкі клуб "Арыс", а ў 2014 годзе далучыўся да афінскага «АЕКу».

17 ліпеня 2016 года Сарыкопулас падпісаў кантракт з «Прамітэас Патрас», а ў сезоне 2017-18 вярнуўся ў «Паніоніас». У складзе каманды грэк правёў 24 гульні, у якіх у сярэднім адзначаўся 9.5 ачкамі і 4.6 падборамі.

Акрамя таго, Сарыкопулас тройчы рабіўся срэбным прызёрам моладзевых еўрапейскіх чэмпіянатаў.

Спонсары і партнёры