"Цмокі-Мінск" адчынілі рахунак у першым матчы вырашальнай серыі года ў чэмпіянаце Беларусі.

12 мая прайшоў першы матч фінальнай серыі чэмпіяната Беларусі. "Цмокі" ў гасцях не пакінулі шанцаў "Гродна-93" - 107:68.

Сцэнар
Разгром госці пачалі ўжо з першых хвілін, набраўшы 16 неўзаемных ачкоў запар за 3 хвіліны і вымусіўшы трэнерскі штаб "Гродна" "спаліць" два тайм-аўта. Гаспадары змаглі набраць першыя ачкі, але істотна на ход гульні гэта не паўплывала. "Цмокі" дэманстравалі фантастычны наступ і набралі за чвэрць 37 ачкоў, перамагаючы з розніцай у +20 ужо па выніках 10 хвілін. Да вялікага перапынку "Цмокі" фактычна знялі ўсе пытанні аб пераможцы, калі павялічылі сваю перавагу да 30 ачкоў.

У другой палове сустрэчы мінчукі зменшылі тэмп, а ў выніку здабылі перамогу з лікам 107:68. Пры гэтым кожны баскетбаліст нашай каманды, які з'яўляўся на пляцоўцы, набіраў ачкі.

Статыстыка
Паводле лічбаў у пратаколе, лепшым баскетбалістам стаў Аляксандр Семянюк, на ліку якога - 22 ачка і 10 падбораў. Яшчэ адзін цэнтравы нашый каманды - Аляксей Лашкевіч - набраў 16 ачкоў і зрабіў 5 падбораў. У Аляксандра Кудраўцава - 6 перадач пры 12 ачках. А Джасцін Грэй рэалізаваў 4 трохачковых.

Серыя
Наступны матч пройдзе ў Гродна ўжо заўтра. Потым серыя пераедзе ў Мінск. Матч у сталіцы пройдзе 17 мая. Нагадаем, фінальная серыя доўжыцца да трох перамог.

Гродна-93 - Цмокі-Мінск - 68:107 (16-37, 18-27, 18-19, 16-24)
Цмокі-Мінск:
Семянюк (22 + 10 падбораў), Мешчаракоў (13), Грэйвз (12 + 8 падбораў), Кудраўцаў (12 + 6 перадач), Грэй (12); Лашкевіч (16 + 5 падбораў), Ульянка (10 + 5 падбораў + 5 перадач), Трасцінецкі (6 + 6 падбораў), Белянкоў (4).
Лік у серыі: 0-1

Спонсары і партнёры