У першым матчы Лігі ВТБ не далі рады польскай «Зялёнай Гуры» - 71:88.

Сёння на пляцоўцы Falcon Club Арэны «Цмокі» адкрывалі свой сезон у Адзінай Лізе ВТБ. У суперніках навічок турніру - польская «Зялёна Гура».

У першай палове сустрэчы каманды выдалі роўную гульню: лік у матчы адкрыў польскі гулец Маркел Старкс, але супернікі хутка атрымалі зваротны дакладны кідок у выкананні Віталя Лютыча. Зісіс Сарыкопулас нядрэнна адпрацоўваў пад чужым шчытом, страхуючы партнёраў па камандзе. 

Тры дакладныя штрафныя кідкі ў выкананні Дарына Говенса і «трохі» Стэфана Мудзі і Віталя Лютыча вывелі нашую каманду наперад – 19:17.

Другая чвэрць пачалася для мінчукоў з яшчэ аднаго дакладнага кідка з-за дугі амерыканскага разыгрываючага. «Цмокі» аформілі рывок 8-0. Аднак, невялікая страта канцэнтрацыі прывяла да таго, што «Зялёна Гура» наблізілася на адлегласць кідка. Гэта вымусіла Аляксандра Круцікава ўзяць таймаўт.

Недакладны пас Шэлтана на Аляксандра Семянюка і паляк Яраслаў Мокрас зраўняў лік - 34:34. Мінчукі зноў змушаны былі браць паўзу. Да вялікага перапынку каманды падышлі з практычна роўным лікам - 35:36 на карысць гасцей.

Ключавы момант
Пасля 15-хвіліннага перапынку «Цмокі» спачатку прапусцілі рывок суперніка, а потым у палякаў паляцела з-за дугі: 6 з 11 трохачковых трапілі дакладна ў наш кош. Апроч таго, узрасла колькасць страт, зробленых мінчукамі.

У апошняй дзесяціхвілінцы «Цмокі» паспрабавалі дагнаць суперніка, але адыграць двухзначую перавагу пры якаснай абароне суперніка не атрымалася – 71:88.

Лепшы гулец
На думку нашага партнёра Renaissance Minsk Hotel лепшым гульцом матча стаў Стэфан Мудзі, які набраў 17 ачкоў. 

Каментары

Аляксандр Круцікаў: 

Нельга, вядома, так выходзіць, як мы выйшлі ў трэцяй чвэрці. Думаю, усім было бачна, што гэтая прайграная чвэрць практычна вызначыла пераможца. 
У першай палове мы зрабілі толькі 6 страт мяча, а ў агульнай колькасці - 17 страт супраць 7 у суперніка. Думаю, што асноўная прычына ў тым, што ў нас не задалася канцоўка трэцяй чвэрці дзякуючы добрай цвёрдай фізічнай гульні суперніка. Яна дазволіла «Зялёна Гуры» дамагчыся перавагі і скарыстаць свае параметры. 
Добра згулялі вялікія на перыметры. На жаль, мы не далі рады 14 нумару, які вызначыў лёс у важных момантах, добра гуляючы пад кошам. 
Не здаволены нашай зараджанасцю, асабліва ў трэцяй чвэрці. Мы, якраз, прайгралі ў гэтым плане. Пры выйграных штрафных кідках, пры выйграных падборах мы, на жаль, былі малаканкурэнтныя сёння.

Ігар Йовавич:

Мы навічкі ў гэтай лізе і, вядома, былі вельмі ўсхваляваны перад першай гульнёй. Разумелі, што будзе цяжка, асабліва пасля ўчорашняга вандравання. Крыху хваляваўся пра камандную энергію. Але здаволены той працай, якую зрабілі хлопцы на пляцоўцы. Мы змаглі сканцэнтравацца, паказаць моцную гульню ў абароне і згуляць да канца.

Глядзелі гульню з Торунню і хацелі паказаць такую ж энергію і хуткасць, каб не дазволіць гаспадарам гуляць у баскетбол, які яны любяць.

Я таксама віншую Мінск – вельмі добры супернік. Поспехаў ім у сезоне!

Цмокі-Мінск – Зялёна Гура 71:88 (19-17, 16-19, 16-28, 20-24)
Цмокі-Мінск:
Лютыч (16), Семянюк (4), Шэлтан (11 + 7 падбораў), Мудзі (17), Сітнік (0), Трасцінецкі (2), Сарыкопулас (3 + 6 падбораў), Говенс (11 + 6 падбораў), Мешчаракоў (4), Кудраўцаў (3), Паляшчук (0).

Спонсары і партнёры