Баскетбольныя турніры ідуць на невялікую паўзу, а гульцы адпраўляюцца ў стан сваіх зборных.

З заўтрашняга дня пачынаецца падрыхтоўка нацыянальнай зборнай да чарговых матчаў прэ-кваліфікацыі Еўра-2021. У стан нацыянальнай каманды адправяцца 9 гульцоў асноўнага складу «Цмокі-Мінск» і 3 прадстаўнікі рэзерву:

Сяргей Вабішчэвіч
Аляксандр Кудраўцаў
Кірыл Сітнік
Дэвон Садлер
Віталь Лютыч
Мікіта Мешчаракоў
Дзмітрый Паляшчук
Аляксей Трасцінецкі
Аляксандр Семянюк
Антон Вашкевіч
Андрэй Рагазенка 
Яўген Белянкоў

Падрыхтоўка будзе праходзіць на базе РДВАРа. А ўжо 29 лістапада зборная правядзе сустрэчу з камандай Швецыі, за якую выступае экс-«Цмок» Крыстафер Чараповіч. Матч пачнецца ў 21.00 па мінскім часе.

2 снежня ў 22.00 падначаленыя Аляксандра Круцікава сустрэнуцца з Даніяй.  Нагадаем, што ў першай сустрэчы перамогу здабылі датчане – 98:94.

Апошняя гульня прэ-кваліфікацыйнага этапу адбудзецца 24 лютага: дома сустрэнемся са Швецыяй.

Спонсары і партнёры