У складзе асноўнай мужчынскай каманды новы гулец!

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" рады абвясціць пра дасягненне афіцыйнага пагаднення з ужо экс-гульцом “Барысфена” Сяргеем Татурам (194,26 гадоў).

Беларускі абаронца з 2011 года гуляў у складзе магілёўскага “Барысфена”. За 41 гульню ў нацыянальным чэмпіянаце Сяргей у сярэднім набіраў 10.3 ачка, здзяйсняў 4.1 падборы і 3 перадачы.   

Ягор Мешчаракоў: Мы не адзін сезон сачылі за Сяргеем у чэмпіянаце Беларусі, і яго ўніверсалізм на пазіцыі першага-другога нумароў нас прыемна здзівіў. Сяргей умее добра і граматна бараніцца і яго баскетбольны IQ дазваляе гуляць на пазіцыі разыгрываючага на высокім узроўні. Спадзяёмся, што ён стане важнай часткай паспяховай будучыні “Цмокаў”!

Спонсары і партнёры