Заяўка прынята!

Рады паведаміць, што наша мужчынская каманда "Цмокі-Мінск" возьме ўдзел у новым сезоне баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў! 

"Цмокі" ўжо бралі ўдзел у першым сезоне Лігі - новым турніры, які арганізаваны пад эгідай ФІБА-Еўропа і аб'ядноўвае мацнейшыя клубы кантынента. На жаль, наша каманда не змагла прайсці кваліфікацыйны раўнд і працягнула выступ у Кубку ФІБА-Еўропа.

Аб тым, з якога этапу "Цмокі" пачнуць сезон у Лізе чэмпіёнаў, стане вядома пазней. Прыём заяў на ўдзел у турніры доўжыцца да 23 чэрвеня. Але мы ўжо ведаем, што колькасць клубаў у рэгулярным чэмпіянаце Лігі чэмпіёнаў зменшыцца з 40 да 32.

Спонсары і партнёры