Разграмілі "Ніжні Ноўгарад" і адсвяткавалі перамогу разам з заўзятарамі!

16 красавіка "Цмокі" правялі апошні хатні матч у міжнародным сезоне 2016/17. На пляцоўцы Falcon Club Арэны "Цмокі" не пакінулі шанцаў "Ніжняму" - 77:52.

"Цмокі" выйшлі наперад з першых хвілін, наглуха зачыніўшы сваю трохсекундную зону і не дазволіўшы суперніку рабіць вольныя кідкі. Мінчукі лідаравалі з лікам 13-7 у сярэдзіне першай чвэрці, а па выніках 10 хвілін грамілі "Ніжні" з 20-ачковай розніцай - 30:11. 15 ачкоў на дваіх набралі Грэй і Грэйвз, трапілі свае кідкі Семянюк і Лашкевіч.

Пасля неверагоднай першай чвэрці каманды пачалі гуляць ў павольным баскетболе з нізкай рэзультатыўнасцю. "Ніжні" крыху скараціў адставанне, але "Цмокі" пакінулі ўсе тыя ж 19 ачкоў да вялікага перапынку. Наша каманда лепш дзейнічала на падборы, здзейсніла 8 перахопаў і пры гэтым не дазволіла практычна нічога суперніку. Аляксандр Круцікаў эфектыўна змяняў гульцоў, дзякуючы чаму "Цмокі" выйгравалі пад канец другой чвэрці - 44:25.

Трэцяя чвэрць стала працягам разгрому. Падначаленыя Аляксандра Круцікава раскідвалі абарону "Ніжняга" і адрываліся ў ліку. За дзве хвіліны да канца чвэрці госці ўзялі тайм-аўт, таму што на табло гарэлі неверагодныя 60:31 - самая буйная перавага "Цмокаў" у гэтым сезоне Адзінай Лігі ВТБ. У астатні час "Ніжні" набраў 7 ачкоў, але перад чацвёртай чвэрцю "Цмокі" лідаравалі - 60:38.

Апошнія 10 хвілін фактычна сталі фармальнасцю. У "Ніжняга" не атрымалася здзейсніць цуд, а "Цмокі", дэманструючы ўсё тую ж учэпістую абарону, давялі матч да буйнай перамогі - 77:52.

Капітан нашай каманды Аляксей Лашкевіч быў прызнаны лепшым гульцом сустрэчы: цэнтравы набраў 10 ачкоў, рэалізаваўшы ўсе свае кідкі, і здзейсніў 4 падбора.

Свой наступны - і апошні - матч у сезоне Адзінай Лігі ВТБ "Цмокі" правядуць на выездзе. Гульня ў Краснадары пройдзе 23 красавіка.

Цмокі-Мінск - Ніжні Ноўгарад - 77:52 (30-11, 14-14, 16-13, 17-14)
Цмокі-Мінск:
Грэйвз (25), Мешчаракоў (13 + 5 падбораў), Грэй (12 + 9 перадач), Кудраўцаў (10 + 5 падбораў), Семянюк (7 + 10 падбораў); Лашкевіч (10), Трасцінецкі (0 + 5 падбораў), Ульянка (0), Белянкоў (0).

Спонсары і партнёры