Прыемная навіна: у сезоне 2017/18 наша мужчынская каманда "Цмокі-Мінск" працягне выступаць на дзвюх пляцоўках: "Мінск-Арэна" і Falcon Club Арэна!

Пакуль баскетбалісты адпачываюць, мы пачынаем падрыхтоўку да новага сезона. Ужо вядома, што ў наступным баскетбольным годзе хатнія матчы "Цмокі-Мінск" пройдуць на тых жа арэнах, што і раней: матчы з мацнейшымі супернікамі мы правядзём на "Мінск-Арэне", але значна часцей гульцы будуць выходзіць на паркет Falcon Club Арэны.

Аб магчымых зменах у складзе і аб турнірах, у якіх мы будзем браць удзел, мы распавядзем зусім хутка: сачыце за навінамі на сайце і ў нашых сацыяльных сетках.

Спонсары і партнёры