Сёння ў 19:30 у Эстоніі пройдзе матч Адзінай Лігі ВТБ. Мясцовы "Калеў" прыме "Цмокі-Мінск".

Супернік
"Калеў" - прафесійны клуб з Таліна, гісторыя якога пачалася ў 1998-м годзе. За няпоўныя 19 гадоў каманда змяніла 6 назваў і 4 хатнія пляцоўкі. "Калеў" - васьміразовы чэмпіён Эстоніі, пры гэтым першае золата клуб заваяваў толькі ў 2004-м годзе.

У чэмпіянаце Адзінай Лігі ВТБ "Калеў" бярэ ўдзел з 2009-га года. Але за ўсю гісторыю эстонская каманда аніразу не трапіла ў плэй-оф. У дадзены момант "Калеў" ідзе на перадапошнім месцы ў турнірнай табліцы з 4 перамогамі ў 19 матчах.

Гэтым летам у "Калеў" прыйшлі 6 новых гульцоў, і сярод іх - вядомыя нам Віталь Лютыч і Дэмантэ Харпер. Харпер пад канец лютага перайшоў у "Зеніт", а вось Лютыч працягвае гуляць у эстонскім клубе, набіраючы ў сярэднім 14.2 ачка і 3.7 падбора за матч. А зусім нядаўна ў "Калеве" з'явіўся Бранка Міркавіч, які адыграў 3 сезона за "Цмокі-Мінск".

Супрацьстаянне
У рамках чэмпіяната Адзінай Лігі ВТБ "Цмокі" сустракаліся з "Калевам" пяць разоў і тройчы былі мацней. Самая буйная перамога датавана 9 студзеня 2016-га гады (100:77), а апошні паспяховы матч прайшоў у кастрычніку 2016-га. Тая сустрэча стала трэцяй хатняй для "Цмокаў" у сезоне Лігі ВТБ, а перамогу падначаленыя Ігара Грышчука здабылі ў авертайме - 88:81.

Матч паміж "Калевам" і "Цмокі-Мінск" пройдзе ў Таліне 20 сакавіка і пачнецца ў 19:30 па беларускім часе. Прамая трансляцыя адбудзецца на тэлеканале "Беларусь 5", на сайце Адзінай Лігі ВТБ і на нашым клубным сайце.

Спонсары і партнёры