Легіянеры пакінулі клуб па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта.

Амерыканскі абаронца Джасцін Грэй, які пачынаў мінулы сезон у румынскім «Клужы», вярнуўся ў «Цмокі-Мінск» напачатку студзеня.

У Адзінай Лізе ВТБ Джасцін правёў 12 гульняў, набіраючы ў сярэднім 5.0 ачкоў і здзяйсняючы 3.0 рэзультатыўных перадачы за 14.37 хвілін на пляцоўцы. У Кубку ФІБА-Еўропа – 5 гульняў з 6 ачкамі, 1.4 асістамі і 1.8 падборамі ў сярэднім за 11.1 хвіліну на пляцоўцы.

Філіп Адамавіч згуляў 17 матчаў Лігі ВТБ (8.5 ачка, 3.9 рэзультатыўныя перадачы ў сярэднім за 21.05 хвіліны) і 14 матчаў Кубка ФІБА (9.4 ачка і 3.6 дзейсных перадачы за 19.5 хвілін).

Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» дзякуе гульцам за сезон і жадае поспехаў ў далейшай кар'еры.

Спонсары і партнёры