Гулец працягне кар'еру ў турэцкім «Банвіце».

Дзі Джэй Шэлтан і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» спыняюць супрацоўніцтва па пагадненні бакоў. Амерыканец працягне кар'еру ў турэцкім «Банвіце».

У Адзінай Лізе ВТБ Шэлтан паспеў правесці 6 матчаў, у якіх набіраў у сярэднім 15.8 ачкі і 6.2 падборы. У Кубку ФІБА-Еўропа гулец выходзіў на пляцоўку ў 4 сустрэчах і скончыў турнір з 15.3 ачкамі і 8.0 падборамі.

Мы дзякуем Дзі Джэю за гульню і жадаем поспехаў ў далейшай кар'еры!

Спонсары і партнёры