Вітаем новага асістэнта галоўнага трэнера!

Эдмундс Валейка стане асістэнтам Аляксандра Круцікава ў нашай асноўнай мужчынскай камандзе. Мінулы сезон 45-гадовы спецыяліст з Латвіі правёў у "Ніжнім Ноўгарадзе".

Эдмундс Валейка раней быў прафесійным гульцом. Ён пачаў баскетбольную кар'еру ў ВЭФе ў 1988-м годзе, таксама паспеў пагуляць у Польшчы, Украіне і Іране. Трохразовы чэмпіён Латвіі і чэмпіён Украіны.

Да трэнерскай працы прыступіў у 2007-м годзе, узначаліўшы "АСК Букі" з Латвіі. За 10 гадоў спецыяліст трэнераваў калектывы з Латвіі, Украіны, Кіпра, Расіі і Казахстана. Стаў чэмпіёнам Казахстана разам з "Барсамі" з Атырау ў 2015-м. У мінулым сезоне дапамагаў Артурсу Шталбергсу ў "Ніжнім Ноўгарадзе".

Апроч таго, Эдмундс Валейка ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Латвіі ў 2015-м годзе, якая стала шостай на чэмпіянаце Еўропы-2016.

Трэнерская кар'ера:
2007-2009 – галоўны трэнер АСК Букі (Латвія);
2008-2009 – асістэнт галоўнага трэнера зборнай Латвіі;
2010 – асістэнт галоўнага трэнера БК "Баронс" (Латвія);
2011-2012 – асістэнт галоўнага трэнера БК "Апалон Л" (Кіпр);
2012 – галоўны трэнер Адэскай Баскетбольнай Школы імя А. Беласценнага;
2013-2014 – асістэнт галоўнага трэнера БК "Екабпіўс" (Латвія);
2014-2015 – галоўны трэнер БК "Екабпіўс" (Латвія);
2015-2016 – трэнер БК "Барсы Атырау";
2016-2017 – асістэнт галоўнага трэнера БК "Ніжні Ноўгара";
2015-... - асістэнт галоўнага трэнера моладзевай зборнай Латвіі (U-20).

Спонсары і партнёры