Заснавальнік кампаніі Streamline Эдуард Цэлюк падзяліўся ўражаннямі ад матча "Цмокі-Мінск" - ЦСКА.

11 лютага "Цмокі" прымалі маскоўскі ЦСКА на хатняй пляцоўцы Falcon Club Арэны. Заснавальнік кампаніі Streamline, прадпрымальнік, ганаровы Консул Партугаліі ў Беларусі Эдуард Цэлюк назіраў за матчам мінчукоў з адным з грандаў еўрапейскага баскетбола. У вялікім перапынку ён падзяліўся ўражаннямі ад гульні з клубнай прэс-службай:

Я вельмі даўно захапляюся баскетболам як заўзятар: яшчэ ў 90-я гады, падлеткам глядзеў гульні НБА. На некалькіх матчах пабываў, калі стаў дарослым і паехаў у ЗША вучыцца. Пару гадоў таму таксама быў на некалькіх гульнях. Так што крыху разбіраюся ў баскетболе.
Я не першы раз на матчах "Цмокаў" і мне вельмі падабаецца каманда. Ад сённяшняй гульні я ў захапленні. Сказаў бы, што гэты матч яны гуляюць на узроўні НБА. Я абсалютна не перабольшваю.
Што да Falcon Club Арэны, то яна вельмі ўтульная, хоць па амерыканскіх мерках лічыцца маленькай. Пэўна што, нават нашая Мінск-Арэна была б самай невялікай для НБА. Але тут ты знаходзішся поруч з пляцоўкай і адчуваеш гульню інтэнсіўней.
Выдатная арэна, выдатныя каманды, сапраўднае змаганне. Апошнія 5 хвілін гульні былі проста неверагоднымі (5 хв. перад вялікім перапынкам - прым.). Дзякуй "Цмокам" за класную гульню, якую яны падарылі сваім заўзятарам.

Спонсары і партнёры