Заснавальнік школы замежных моў Streamline у рубрыцы  #WakeUpYourDragon!

Працягваем рубрыку, якая стала традыцыйнай для нас, "Абудзі ў сабе цмока", дзе людзі распавядаюць асабістыя гісторыі пераадолення розных цяжкасцяў у жыцці. Так, стэнд-ап комік і вядучы хатніх матчаў "Цмокаў" Юры Кірдун распавёў пра тое, як нарэшце вырашыўся пайсці ў трэнажорную залу, а генеральны дырэктар "Цмокі-Мінск" Юры Шакола падзяліўся асабістай гісторыяй сталай працы над сабой.

Сёння у рубрыцы заснавальнік школы замежных моў Streamline, ганаровы Консул Партугаліі ў Беларусі Эдуард Цэлюк распавядае гісторыю пра тое, як яго "цмока" абудзіў спорт:

У маёй гісторыі вельмі хочацца закрануць тэму спорту, таму што я прафесійна займаўся валейболам. У свой час я гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Лічу, што тыя ці іншыя дасягненні, якія ёсць у маім жыцці, шмат у чым злучаны з тым, што я штодня трэнераваўся з 9 гадоў. Менавіта гэта выпрацавала вытрымку, цярплівасць, вынослівасць, упэўненасць у сабе і сваіх сілах. У мяне няма сумневаў, што тыя, хто прафесійна займаліся і займаюцца спортам цяпер – пажыналі і пажынаюць толькі лепшыя плады ў сваім жыцці. Сёння і ў будучыні. Гэта, безумоўна, фармуе характар, што асабліва важна для мужчын.

Магчыма, вы таксама змагаецеся са сваімі ўнутранымі страхамі і сумневамі і здзяйсняеце важныя справы. Напішыце нам пра свой самы адважны ўчынак і станьце героем рубрыкі #WakeUpYourDragon: раз на тыдзень мы будзем публікаваць самыя ўражальныя аповеды, якія атрымаем ад заўзятараў. Апроч таго, усіх удзельнікаў рубрыкі чакаюць прыемныя сувеніры ад клуба! Свае аповеды можна дасылаць у асабістыя паведамленні ў групе (Вконтакте, Facebook) ці на press@bc-tsmoki.by!

Фота: архіў Эдуарда Цэлюка.

Спонсары і партнёры