«Цмокі» прымуць удзел ў сусветнай дабрачыннай кампаніі «МакХэпі Дзень»!

На працягу ўсяго лістападу наш сябар і партнёр сетка рэстаранаў «Макдональдс» праводзіць дабрачынную акцыю «МакХэпі Дзень». Мэта беларускай кампаніі – прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да праблем дзяцей і адраснай дапамогі Беларускаму Дзіцячаму Хоспісу і шэрагу іншых дзіцячых устаноў.

Ва ўсім свеце штогод тысячы зорак эстрады, медыйнай сферы, спорту і нават палітыкаў актыўна бяруць удзел у гэтай кампаніі, прыходзяць у рэстараны «Макдональдс» у якасці адмысловых гасцей і дапамагаюць добрым ідэям увасабляцца ў жыццё.

23 лістапада «Цмокі» далучацца да спіса тых, хто падтрымаў гэту ідэю. З 15.00 за касы рэстарана на вуліцы Прытыцкага, 28 (ст.м Пушкінская) стануць гульцы «Цмокі-Мінск» Дзмітрый Паляшчук і Зісіс Сарыкопулас. Сэлфі, афтографы і добры настрой гасцям гарантуем!

Запрашаем гасцей і жыхароў сталіцы далучыцца да акцыі ўжо ў гэту пятніцу ці кожны іншы дзень лістапада!

Дарэчы, за папярэднія гады ў Беларусі дзякуючы акцыі было сабрана і перададзена на добрыя справы больш за 1 750 000 BYN!

Ствараеце добра разам з «Макдональдс» і «Цмокі-Мінск»!

Спонсары і партнёры