Гатовы да прызнання любаму баскетбалісту?

Дзень Святога Валянціна - 14 лютага - ўжо праз тыдзень! "Цмокі" разам з рэстаранам Iachetta’s* прапануюць усім жадаючым выказаць свае пачуцці баскетбалістам і баскетбалісткам нашых прафесійных каманд. Аўтар лепшай "валянцінкі" выйграе рамантычную вячэру на дваіх у італьянскім рэстаране ў самым цэнтры Мінска.

Умовы вельмі простыя:

1. Зрабі валянцінку для любага гульца мужчынскай ці жаночай каманды "Цмокі-Мінск" у выглядзе паштоўкі, відэавіншавання, handmade-сувеніра і г.д.;

2. Дашлі яе на паштовы адрас: 220037 г. Мінск, вул. Уральская, 3а; або на e-mail: press@bc-tsmoki.by. Дэдлайн: 13 лютага 14:00;

3. Выйграй рамантычную вячэру на дваіх! Кожная валянцінка знойдзе свайго адрасата! А самае крэатыўнае віншаванне на думку гульцоў будзе адзначана галоўным прызам – сертыфікатам на дваіх у рэстаран аўтарскай кухні Iachetta’s. Аўтары валянцінак, якія занялі 2 і 3 месца, атрымаюць прыемныя прызы ад клуба "Цмокі-Мінск".

*Iachetta’s - гэта рэстаран аўтарскай кухні, уладальнікам і шэф-поварам якога з'яўляецца італьянец Марка Якетта. Iachetta’s пазіцыянуе сябе як месца для сяброў — з расслабленай атмасферай на першым паверсе, ледзь больш фармальнай на другім і непаўторнай творчай у шэф-руме. Кухня ў Iachetta’s цалкам аўтарская. База — італьянская, але шэфу з выдатнай фантазіяй атрымоўваецца заміксаваць яе з зусім рознымі кулінарна-геаграфічнымі кірункамі. Нават класічныя супы, тартар ці рызота тут будуць у аўтарскім выглядзе. Асобна — грыль-меню, стравы з мяса і морапрадуктаў, шмат выглядаў дэсертаў.

Фота: Relax.by

Спонсары і партнёры